Польшча адзначае 40-годдзе жнівеньскіх пагадненняў



40 гадоў таму, 31 жніўня 1980 г., у Польшчы адбылася адна з самых дзіўных падзей 20 стагоддзя. Мірнае паўстанне прывяло да згоды ўладаў на стварэнне незалежных прафсаюзаў. Жнівеньскія пагадненні сталі істотнай зменай у палітычнай сістэме камуністычнага блока.

У першым пункце Гданьскіх пагадненняў гаварылася, што дзейнасць прафсаюзаў не адпавядае надзеям і чаканням работнікаў, таму лічыцца мэтазгодным стварыць новыя, самакіравальныя прафсаюзы, якія былі б сапраўдным прадстаўніком працоўнага класа. На падставе гэтага пункту дазволілі зарэгістравацца „Solidarność”.

Для камуністаў гэта было толькі тактычнае перамір’е, прынятае ў імгненне ўласнай слабасці.

Беларускае Радыё Рацыя