Польшча аслабляе кавідныя абмежаванні з 11 лютага



Міністэрства аховы здароўя Польшчы растлумачыла, для каго здымае, а каму скарачае каранцін на ўездзе ў краіну з 11 лютага.

Найбольшыя выгоды атрымліваюць тыя, хто ўязджае з Шэнгенскай зоны, для іх каранцін адмяняецца з 11 лютага.

Для астатніх каранцін скарачаецца да 7 дзён. Раней уязны каранцін складаў 7 ці 10 дзён у залежнасці ад краіны прыбыцця.

Міністэрства аховы здароўя Польшчы прагназуе, што ў сакавіку зможа яшчэ аслабіць каранавірусныя абмежаванні, паколькі пік пятай хвалі захваральнасці ў краіне мінуў.

Раней паведамлялася, што з 15 снежня 2021 года ў Польшчы дзейнічаюць новыя правілы ўезду: турысты, якія ўязджаюць не з Шэнгенскай зоны, павінны прад’явіць адмоўны вынік тэсту на ковід, зроблены за 24 гадзіны да перасячэння мяжы.

[manual_related_posts]