Польшча далучаецца да сістэмы «ковідных сертыфікатаў» Еўразвязу



З сённяшняга дня  Польшча далучаецца да сістэмы «ковідных сертыфікатаў» Еўразвязу. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі. Паводле яго слоў,  сертыфікаты паспрыяюць свабоднаму перамяшчэнню  ў межах Еўразвязу ў час пандэміі. 

«Ковідны сертыфікат» Еўразвязу – гэта  электронны дакумент,  які даводзіць, што дадзеная асоба перахварэла на Ковід-19, зрабіла тэсты на наяўнасць каронавіруса, або атрымала прышчэпку ад яго.

Акрамя віртуальнага сертыфікату, кожны жыхар Польшчы зможа ў любой медычнай установе або пункце вакцынацыі звярнуцца з просьбай аб выдачы папяровай версіі дакументу. Фармальны запуск сістэмы «ковідных сертыфікатаў» адбудзецца 1 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя