Польшча хоча дапамагчы ўсім рэпрэсаваным беларусам



Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Павел Яблонскі заявіў, што Польшча хоча дапамагчы ўсім рэпрэсаваным беларусам.

«Увесь час пасля фальсіфікацыі выбараў мы дапамагаем беларусам не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах», — сказаў у праграме тэлеканала Polsatnews Павел Яблонскі.

Паводле яго слоў, людзі, якія хочуць абароны, звяртаюцца ў польскія консульствы ва Украіне ці іншых краінах. Яблонскі зазначыў, што са жніўня 2020 года Польшча выдала беларусам 150 тысяч гуманітарных віз.

«Мы хочам дапамагчы ўсім рэпрэсаваным», — сказаў намеснік міністра замежных спраў Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: polsatnews.pl