Польшча напярэдадні другога туру прэзідэнцкіх выбараў



Прэзідэнт Варшавы, прадстаўнік апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа» Рафал Тшаскоўскі з невялікай перавагай можа атрымаць перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы. Такія вынікі апошняга апытання, якое 4 ліпеня правёў IBRiS (Інстытут рынкавых і грамадскіх даследаванняў), піша Rzeczpospolita.

Па выніках апытанняў IBRiS, Тшаскоўскага гатовыя падтрымаць 47,2% апытаных, за яго суперніка, кандыдата ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць», дзейнага прэзідэнта Анджэя Дуду збіраюцца галасаваць 45,9% польскіх выбарцаў.

Улічваючы нязначную розніцу ў падтрымцы галоўных кандыдатаў, важную ролю ў тым, хто стане прэзідэнтам Рэспублікі Польшчы, будуць мець галасы тых грамадзян, якія ў першым туры аддалі перавагу іншым дзевяці кандыдатам на пасаду прэзідэнта. У прыватнасці, як адзначаюць СМІ, гаворка пра тых выбарцаў, якія ў першым туры аддалі свае галасы беспартыйнаму журналісту Шыману Галоўні.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]