Польшча пабудавала ўжо 120 км плота на мяжы з Беларуссю



Польскія будаўнікі пабудавалі ўжо 120 кіламетраў загарод на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведаміў у Twitter намеснік кіраўніка МУС Польшчы Мацей Вонсік.

Паводле яго слоў, будаўнічыя работы павінны завяршыцца да канца месяца.

Нагадаем, што будаўніцтва сцяны вышынёй 5,5 м пачалося ў студзені. Агульная даўжыня загароды складзе 187 км. У Варшаве вырашыліся на гэты праект з-за міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы. У краінах ЕЗ перакананыя, што крызіс арганізавалі беларускія ўлады. Летась польскія памежнікі зарэгістравалі больш за 41 тысячу спробаў нелегальнага пераходу мігрантамі польска-беларускай мяжы.

Некалькі месяцаў мігранты знаходзіліся ў лагістычным цэнтры ў Гарадзенскай вобласці, аднак у сакавіку беларускія ўлады абвясцілі пра ліквідацыю пункта размяшчэння мігрантаў і вяртанні мігрантаў эвакуацыйнымі рэйсамі на радзіму.

[manual_related_posts]