Польшча падпісала дамовы на пабудову сцяны на мяжы з Беларуссю



Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік заявіў, што Памежная служба краіны падпісала тры пагадненні на будаўніцтва сцяны, якое анансавалася яшчэ ўвосень 2021 году падчас актыўнай фазы мігранцкага крызісу.

Намесніца галоўнага каменданта Памежнай службы Віялета Гажкоўска паведаміла, што на памежжы вырасце сцяна працягласцю 186 км. Металёвыя канструкцыі будуць пастаўляць тры розныя кампаніі, ужо вызначаны і кампаніі, што павядуць само будаўніцтва. Усе чатыры ўчасткі сцяны будуць узводзіцца адначасова. У агароджы будзе каля 200 брамаў — як для пропуску і праверкі дакументаў людзей, так і для міграцыі жывёлаў.

Будаўніцтва плануюць скончыць да ліпеня 2022 году.

Фота: twitter.com/MSWiA_GOV_PL