Польшча паведаміла пра гібель 8 мігрантаў на мяжы за ўвесь час



Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік памежнай службы Ганна Міхальска на брыфінгу .«Сем чалавек на тэрыторыі падляскага аддзялення Памежнай аховы і адзін — вылаўлены з ракі Буг на тэрыторыі надбужаньскага аддзялення», — сказала яна. Паводле яе, адзін загінулы памёр падчас рэанімацыйных мерапрыемстваў. Для дапамогі мігранту былі выкліканыя мэдыкі, але выратаваць яго не ўдалося. Памежны камітэт Беларусі 29 лістапада паведаміў пра шостую смерць на беларуска-польскай мяжы, якіх знайшлі беларускія памежнікі.

Такім чынам, агулам беларускія і польскія ўлады пацьвердзілі сьмерць 14 мігрантаў на беларуска-польскай мяжы.