Суседзі Беларусі перайшлі на зімовы час
Пераход з летняга на зімовы час адбыўся пераводам стрэлак гадзіннікаў на гадзіну назад ў ноч з суботы 24 кастрычніка на нядзелю 25 кастрычніка. Такім чынам розніца ў часе паміж Польшчай і Беларуссю цяпер складае дзве гадзіны.
На зімовы час мінулай ноччу перайшлі ўсе суседзі Беларусі, акрамя Расеі. Польшча, Літва, Латвія й Украіна перавялі стрэлкі на адну гадзіну назад. Такім чынам, розніца ў часе з Літвой, Латвіяй і Украінай цяпер складае адну гадзіну, а з Польшчай — дзве гадзіны (таксама як з Нямеччынай і Італіяй). Беларусь і Расея адмовілася ад пераводу стрэлак.
Усяго на зімовы час перайшлі больш за 70 краінаў, у тым ліку ўсе еўрапейскія дзяржавы, а таксама Эгіпет і Туніс. На летні час гэтыя краіны пяройдуць у апошнюю нядзелю сакавіка.
