Польшча прыняла папраўкі ў закон, каб разварочваць мігрантаў на мяжы



Парламент Польшчы прыняў папраўкі ў закон, што моцна ўскладняць міграцыю.

Сейм Польшчы прагаласаваў за папраўкі, якія дазваляюць разварочваць нелегальных мігрантаў на мяжы, паведамляе  Deutsche Welle.

Акрамя таго, цяпер у Польшчы можна будзе нават не разглядаць заявы мігрантаў аб прадастаўленні прытулку, калі тыя не прыбылі наўпрост з зоны, дзе іх жыццё або свабода знаходзяцца пад пагрозай.

Зроблена гэта для процідзеяння патоку нелегальных перасячэнняў мяжы з боку Беларусі.