Польшча рыхтуецца да магчымага наплыву бежанцаў з Украіны



Улады польскіх рэгіёнаў рыхтуюцца да магчымага наплыву бежанцаў з Украіны. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Камінскі.

«Відавочна, што ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне мы рыхтуемся да розных сцэнароў. Адзін з іх – дзеянні ваяводаў, звязаныя з магчымым наплывам бежанцаў з Украіны, якія з-за магчымага канфлікту могуць шукаць прытулку ў нашай краіне», – напісаў ён у Twitter.

[manual_related_posts]