Польшча чарговы раз змяняе правілы ўезду ў краіну



Прэс-сакратар міністра аховы здароўя Войцех Андрусевіч заявіў, што ў адпаведную пастанову ўнясуць папраўкі. Пры гэтым новыя правілы пачалі дзейнічаць толькі ўчора, 15 снежня.

Паводле Андрусевіча, будзе змененая частка, якая тычыцца абавязковага тэставання на ковід-19 пры ўездзе ў Польшчу з краін з па-за Шэнгенскай зоны.

Ад учора пры ўездзе трэба мець тэст, зроблены не пазней, чым за 24 гадзіны. Гэта выклікала праблемы на мяжы, асабліва ў кіроўцаў грузавых машын.

Цяпер прапануецца, каб тэст можна было зрабіць таксама пасля ўезду ў Польшчу, але на працягу першых трох гадзін.

Таксама анансуецца, што ад абавязку тэставання кіроўцаў грузавых машын усё ж вызваляць.

Беларускае Радыё Рацыя