Польшча з ліпеня пачне прымаць заявы на гуманітарныя візы і ВНЖ



З ліпеня Польшча пачне прыём заяў на гуманітарныя візы і віды на жыхарства, паведаміў Цэнтр беларускай салідарнасці.

Адносна гуманітарных відаў на жыхарства ў МУС Польшчы растлумачылі, што ў дадзены момант вядзецца заканатворчая праца над пастановай міністра ўнутраных спраў у дачыненні да грамадзян, якія будуць мець права хадайнічаць аб наданні дазволу на часовае знаходжанне (ВНЖ), прадугледжанага ў арт. 186, ч. 1, п. 9 Закона аб іншаземцах (так званы «гуманітарны від на жыхарства»). Цяпер завяршаецца этап міжведамасных кансультацый.

Тое ж тычыцца і пастановы міністра ўнутраных спраў аб гуманітарных візах, з дапамогай якой будуць унесеныя змены ў пастанову аб візах для іншаземцаў. У цяперашні час вядуцца ўнутраведамасныя ўзгадненні.

Завяршэнне працы над гэтымі дакументамі, а таксама іх афіцыйнае апублікаванне запланаваныя на канец чэрвеня. Уступленне гэтых пастаноў у законную сілу наступіць пасля заканчэння 14 дзён з моманту іх апублікавання.

Фота: polsza.info

[manual_related_posts]