Польшча замарозіла больш за 33 млн даляраў у рамках санкцый супраць Расеі



У Польшчы замарожаныя на рахунках каля 33 млн даляраў (больш за 140 млн злотых) у межах санкцыяў супраць Расеі. Аб гэтым сёння, 22сакавіка, заявіў прэс-сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер.

Фота: PAP/Pawel Supernak

Па словах Мюлера, гаворка ідзе толькі аб замарозцы сродкаў. Для канфіскацыі сродкаў або перадачы іх на патрэбны пацярпелым ад расейскай агрэсіі спатрэбяцца змены ў польскай Канстытуцыі, адзначыў афіцыйны прадстаўнік урада.