Польшча здымае супрацьэпідэмічныя абмежаванні



Ад заўтра, з 11 лютага адмяняецца ўязны каранцін для асоб, якія прыбываюць з краін Шэнгенскай зоны; 7-дзённы каранцін застаецца толькі для людзей без сертыфіката ЕС на COVID-19. З 15 лютага каранцін будзе дзейнічаць толькі да заканчэння ізаляцыі. З 21 лютага сканчаецца дыстанцыйнае навучанне. Карантын пасля кантакту з чалавекам, заражаным каранавірусам, адменены.

«Маем справу з пачаткам заканчэння пандэміі», – сказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі. – «Пятая хваля пандэміі ўжо мінула».

[manual_related_posts]