Польшча змякчае каронавірусныя абмежаванні



Пра змякчэнне супрацькавідных абмежаванняў у Польшчы з 13 і 26 чэрвеня паведаміў на прэс-канферэнцыі прэм’ер-міністр краіны Матэвуш Маравецкі:

– У бліжэйшыя дні мы адкрыем футбольную фан-зону на Нацыянальным стадыёне, бо распачынецца чэмпіянат Еўропы – цудоўнае, цікавае, прыгожае мерапрыемства, і Польшча з’яўляецца яго часткай. І хочам атрымліваць асалоду, прытрымліваючыся санітарнай дысцыпліны. 13 чэрвеня больш людзей змогуць знаходзіцца ў касцёлах, 50% месцаў у касцёлах могуць быць занятыя. Больш абмежаванняў будзе знята з 26 чэрвеня.

Важна адзначыць, што абмежаванні не распаўсюджваюцца на людзей, цалкам вакцынаваных супраць COVID-19.

Як падкрэсліў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі, пагрозу па-ранейшаму ўяўляюць новыя мутацыі каронавіруса, і ўрад мае намер накіраваць сродкі на іх даследаванне.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: wiadomosci.radiozet.pl