Польшчу чакае агульнанацыянальная забастоўка



“Салідарнасць” аб’явіла  падрыхтоўку да агульнанацыянальнай забастоўкі. Пра гэта паведаміў старшыня прафсаюзу Пётр Дуда. Ён сказаў, што „Салідарнасць” і іншыя прафсаюзы падтрымліваюць шахцёраў, якія змагаюцца за свае працоўныя месцы. Дуда адмовіўся агучыць падрабязнасці страйкавай акцыі і патлумачыў, што гэта мае быць неспадзяванка для ўраду.

Старшыня „Салідарнасці” зазначыў, што прафсаюз не адобрыць ніякага пагаднення з урадам, якое не будзе ўлічваць патрабаванняў шахцёраў. Пратэстуючых шахцёраў падтрымліваюць таксама фермеры.

Больш за тысячу працаўнікоў шахтаў і іх сем’і не згодныя з рэструктурызацыйнымі планамі ўраду, якія прывядуць да ліквідацыі часткі працоўных месцаў у нерэнтабельных шахтах. Урад тлумачыць, што гэта неабходна, каб кожнаму паляку не прыйшлося дакладаць з уласнай кішэні да дзейнасці горназдабываючай галіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота PAP/Andrzej Grygiel

[manual_related_posts]