Польская паліцыя пачала акцыю «Зніч»
Кожны дзень у рамках акцыі будзе працаваць 5 тысяч паліцыянтаў.
Гэта азначае ўзмоцнены кантроль на дарогах, праверку кіроўцаў, асабліва ў ваколіцах могілак. Акцыя з’яўляецца традыцыйнай і праходзіць з нагоды ўзмоцненага руху на могілкі напярэдадні і ў Свята ўсіх памерлых.
Кожны дзень у рамках акцыі «Зніч» будзе працаваць 5 тысяч паліцыянтаў. Большасьць з іх паявіцца на дарогах. Канец кастрычніка-пачатак лістапада – гэта таксама час больш інтэнсіўнай працы крымінальных аддзелаў, паколькі ў гэтым пэрыядзе злачынцы разлічваюць на лёгкую здабычу.
Сёлета да акцыі далучыўся Каталіцкі касцёл і цэрквы, аб’яднаныя ў Польскай экумэнічнай радзе. Пад лозунгам «Не забівай» яны праводзяць інфармацыйную акцыю, скіраваную да кіроўцаў.
