Польская прэм’ера кніжкі «Па Прыпяці па Нобель»



У Бельску Падляшскім прайшла польская прэмера кніжкі «Па Прыпяці па Нобель». У Бельскім доме культуры з чытачамі сустрэлася аўтарка, журналістка Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы НіваГанна Кандрацюк. Як сама патлумачыла «Назва кнігі уключае ў сябе правакацыю»:

«Па Прыпяці па Нобель». Калі нехта на першы кідок думае, што знойдзе пра Нобеля, дык гэтае падарожжа па Прыпяці завяршаецца ў мясціне Нобель, адкуль ужо Прыпяць уплывае на тэрыторыю Беларусі. Мяркую, мала хто ведае, што гэтая «Палесская Амазонка» — рака, якая з’яўляецца будучыняй ля усёй Еўропы, якая стварыла нештодзённую культуру.

Ганна Кандрацюк была гераіняй сустрэчы з цыклу Твары вядомыя і невядомыя. Аўтарскую сустрэчу вёў галоўны рэдактар Нівы Яўген Вапа.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя