Польская рэжысэрка Агнешка Голанд пракаментавала ініцыятыву дапамогі нелегальным мігрантам



У Міхалове на Падляшшы, па ініцыятыве мясцовага самакіравання паўстаў першы у памежным польска-беларускім рэгіёне асяродак дапамогі уцекачам. Асяродак пачынае дзейнасьць ўжо з панядзелку 4 кастрычніка. Вядомая польская рэжысэрка і прэзыдэнтка эўрапейскай Акадэміі фільма Агнешка Голанд так пракаментавала ініцыятыву для „Око прэс”: 

„Ва ўсім гэтым бачу вялікую іскру надзеі, калі самакіраванне гміны Міхалова пратэстуе супраць такога трактавання гэтых людзей, і што больш, арганізуе месцы, дзе бежанцы могуць сагрэцца, з’есці, паспаць. Людзі не згаджаюцца на дэгуманізаваны вобраз бежанцаў, калі бачаць, што гэтыя людзі пакутуюць. Сітуацыя, якае мае месца быць вельмі дэмаралізуе памежную службу. Як мае сябе пачуць ахоўнік мяжы, калі вывозіць у лес гэтых дзяцей? І пакідае іх там на смерць?”

Самакіраванне Міхалова зьвярнулася таксама з заявай да людзей « добрай волі» якія гатовы падтрымаць ініцыятыву дапамагчы ў дзяжурствах у пункце дапамогі. На пастаяннай аснове тут будуць дзяжурыць пажарнікі, ёсць таксама машына хуткай дапамогі на выпадак экстранай патрэбы . Самаўрадаўцы нагадваюць што ў выпадку сустрэчы мігрантаў неабходна даць ім першую дапамогу а таксама паведаміць пра іх прысутнасьць памежнікам. Стварэнне пункту дапамогі ў Міхалове гэта адказ на дзеянні памежнікаў у дачыненні да групы ўцекачоў з дзяцьмі, якія шукалі дапамогі ў Міхалове. Памежнікі вывезлі іх назад на польска-беларускую мяжу.

Беларускае Радыё Рацыя