Польскі паліцыянт аддаў свой касцявы мозг беларускай дзяўчынцы



Cупрацоўнік паліцыі Анджэй Вашак з горада Слубіцэ што на мяжы з Нямеччынай дапамог цяжка хворай беларускай дзяўчынцы.

У 2014 годзе Анджэй Вашак зарэгістраваўся ў сістэме донараў касцявога мозгу. Перасадка касцявога мозгу можа прайсці без складанасцей, калі ў донара і пацыента аднолькавы галоўны комплекс гістасумяшчальнасці. Паліцыянт прайшоў дакладныя мэдыцынскія абследаванні, бо толькі цалкам здаровы чалавек можа стаць донарам.

Нядаўна ў адной з вроцлаўскіх клінік у Анджэя Вашака быў узяты касцявы мозг. Працэдура працягвалася каля гадзіны. Пазней паліцыянт даведаўся, што мозг быў перасаджаны хворай 5-гадовай дзяўчынцы з Беларусі.

Паводле заканадаўства, Анджэй Вашак не можа даведацца персанальныя дадзеныя свайго „генетычнага блізнюка”. Донар і пацыент могуць пазнаёміцца толькі праз два гады пасля медычнай працэдуры і пры ўмове, што гэтага хоча пацыент, гаворыцца ў законе.

radyjo.net