Польскі Сейм акрэсліў сваю пазіцыю да сітуацыі ў Беларусі



Сейм Рэспублікі Польшчы прыняў пастанову аб сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года.

Памятаючы пра сумесную барацьбу палякаў і беларусаў за свабоду і дэмакратыю, асабліва ў сотую гадавіну Варшаўскай бітвы 1920 года, захоўваючы вернасць традыцыі Салідарнасці ў саракавую гадавіну з дня яе стварэння, Сейм Рэспублікі Польшча рашуча асуджае прымяненне ўладай Аляксандра Лукашэнкі жорсткага гвалту і масавых рэпрэсій да беларускага грамадства і фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь 9 жніўня, зачытала пастанову маршалак Сейму Эльжбета Вітэк:

Польскі сейм рашуча асуджае пазбаўленне грамадзян Беларусі магчымасці ўдзелу ў свабодных, дэмакратычных выбарах і свабоднага выказвання сваіх поглядаў. Запалохванне апазіцыйных кандыдатаў і пазбаўленне іх волі, абмежаванне асноўных свабод, у тым ліку права на сходы і свабоду слова, а таксама выкарыстанне грубай сілы не служаць умацаванню незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, дадала Эльжбета Вітэк:

Таксама Сейм Рэспублікі Польшча звяртаецца да Еўрапарламента, а таксама да Рады Еўразвязу і Еўракамісіі прыняць захады ў падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці.

ПАСТАНОВА

Сейма Рэспублікі Польшча

ад 14 жніўня 2020 года

аб сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года

Памятаючы сумесную барацьбу палякаў і беларусаў за свабоду і дэмакратыю, асабліва ў сотую гадавіну Варшаўскай бітвы 1920 года, захоўваючы вернасць традыцыі Салідарнасці ў саракавую гадавіну з дня яе стварэння, Сейм РП рашуча асуджае прымяненне ўладамі Аляксандра Лукашэнкі жорсткага гвалту і масавых рэпрэсій да беларускага грамадства і фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь 9 жніўня 2020 года.

У выніку жорсткага гвалту над беларускімі грамадзянамі беспрэцэдэнтнага маштабу загінулі два чалавекі, некалькі соцень атрымалі раненні, больш за 7 тысяч былі арыштаваны альбо затрыманы, а вялікая колькасць удзельнікаў мірных пратэстаў была збіта супрацоўнікамі АМАПа, міліцыі і спецпадраздзяленняў.

Ва ўмовах такой драматычнай сітуацыі, Сейм Рэспублікі Польшча хоча запэўніць усіх беларусаў у нашай салідарнасці і падтрымцы. Мы катэгарычна патрабуем ад улад у Менску неадкладна вызваліць усіх арыштаваных, а таксама спыніць рэпрэсіі і прымяненне гвалту супраць грамадства.

Мы рашуча асуджаем пазбаўленне грамадзян Беларусі магчымасці ўдзелу ў свабодных, дэмакратычных выбарах і свабоднага выказвання сваіх поглядаў. Запалохванне апазіцыйных кандыдатаў і пазбаўленне іх волі, абмежаванне асноўных свабод, у тым ліку права на сходы і свабоду слова, а таксама выкарыстанне грубай сілы не служаць умацаванню незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Сейм Рэспублікі Польшча, маючы на ўвазе дабро і развіццё польска-беларускіх добрасуседскіх адносін, заклікае ўлады ў Менску неадкладна пачаць мірны дыялог з грамадствам, што з’яўляецца адзіным спосабам пабудовы паспяховай будучыні Беларусі.

Сейм Рэспублікі Польшча просіць Урад Польшчы неадкладна запусціць гуманітарную дапамогу ахвярам пераследу ў Беларусі і стварыць магчымасць хуткага прыёму палітычных уцекачоў з Беларусі.

Сейм Рэспублікі Польшча звяртаецца да Еўрапейскага парламента, Еўрапейскага Савета і Еўракамісіі з просьбай прыняць рашучыя меры па падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці.

Па прычыне маштабнага грамадзянскага абуджэння ў Беларусі неабходная салідарнасць з боку ўсяго Еўрапейскага Звязу. Менавіта таму Сейм Рэспублікі Польшча звяртаецца да Еўрапейскага парламента, Еўрапейскага Савета і Еўракамісіі з просьбай прыняць рашучыя меры па падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці.

UCHWAŁA

Sejmu Rzeczypospolitej Polskiej

 z dnia 14 sierpnia 2020 r.

 w sprawie sytuacji w Republice Białorusi po wyborach prezydenckich 9 sierpnia 2020 r.

Pamiętając o wspólnej walce Polaków i Białorusinów o wolność i demokrację, szczególnie w setną rocznicę Bitwy Warszawskiej 1920 roku, dochowując wierności tradycji Solidarności w 40. rocznicę jej powstania, Sejm Rzeczypospolitej Polskiej z całą mocą potępia stosowanie przez władze Aleksandra Łukaszenki brutalnej przemocy i masowych represji wobec społeczeństwa białoruskiego oraz sfałszowanie wyników wyborów prezydenckich w Republice Białorusi 9 sierpnia 2020 roku.

W wyniku uruchomionej na bezprecedensową skalę brutalnej przemocy wobec obywateli Białorusi dwie osoby poniosły śmierć, kilkaset zostało rannych, ponad 7 tys. aresztowano lub zatrzymano, a ogromna liczba uczestników pokojowych protestów została pobita przez funkcjonariuszy OMON-u, milicji i jednostek specjalnych.

W obliczu tak dramatycznej sytuacji, Sejm Rzeczypospolitej Polskiej pragnie zapewnić wszystkich Białorusinów o naszej solidarności i wsparciu. Stanowczo domagamy się od władz w Mińsku natychmiastowego uwolnienia wszystkich aresztowanych oraz zaprzestania represji i używania przemocy wobec społeczeństwa.

Zdecydowanie potępiamy pozbawienie obywateli Białorusi możliwości udziału w wolnych, demokratycznych wyborach oraz swobodnego wyrażania poglądów. Zastraszanie opozycyjnych kandydatów oraz ich więzienie, ograniczanie podstawowych swobód, w tym prawa do zgromadzeń i wolności słowa, użycie brutalnej siły nie służą wzmocnieniu niezależności i suwerenności Republiki Białorusi.

Sejm Rzeczypospolitej Polskiej, mając na względzie dobro i rozwój polsko-białoruskich relacji sąsiedzkich, wzywa władze w Mińsku do niezwłocznego rozpoczęcia pokojowego dialogu ze społeczeństwem, który jest jedyną drogą do budowy pomyślnej przyszłości Białorusi.

Sejm Rzeczypospolitej Polskiej zwraca się do Rządu Polskiego o uruchomienie pomocy humanitarnej dla ofiar prześladowań na Białorusi oraz stworzenie możliwości szybkiego przyjmowania uchodźców politycznych z Białorusi.

Sejm Rzeczpospolitej Polskiej apeluje do Parlamentu Europejskiego oraz do Rady Europejskiej i Komisji Europejskiej o podjęcie zdecydowanych działań na rzecz wsparcia białoruskiego społeczeństwa obywatelskiego.

Wobec wielkiej skali przebudzenia obywatelskiego na Białorusi, potrzebna jest solidarność całej Unii Europejskiej. Dlatego Sejm Rzeczypospolitej Polskiej apeluje do Parlamentu Europejskiego oraz do Rady Europejskiej i Komisji Europejskiej o podjęcie zdecydowanych działań na rzecz wsparcia białoruskiego społeczeństwa obywatelskiego.

Беларускае Радыё Рацыя