Польскі Сейм разглядае пастанову пра змены ў медыйным заканадаўстве
У польскім Сейме разглядаюцца змены ў заканадаўства аб працы медыяў. Кіроўная кааліцыя прапануе, каб канцэсію на распаўсюджванне радыё- і тэлепраграм маглі атрымліваць суб’екты, якія маюць галоўны офіс у межах Еўрапейскай эканамічнай зоны, але пры ўмове, што гэтыя суб’екты не залежаць ад іншых замежных суб’ектаў з па-за гэтай зоны.
Адразу, як толькі з’явіўся праект зменаў у закон аб медыях, гаварылася, што ён скіраваны супраць самай буйной камерцыйнай, незалежнай, медыйнай кампаніі ў Польшчы – TVN, уласнікі якой знаходзяцца ў ЗША. Па ўсёй Польшчы праходзяць пратэсты супраць гэтага праекту закона, і за свабоду СМІ. Сам праект зменаў у заканадаўства назвалі анты TVN.
У Сейме адбываюцца вострыя выступы. У пэўны момант дзяржаўнае тэлебачанне спыніла жывую трансляцыю пасяджэння.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: wiadomosci.onet.pl
