Польскі ветэран АК Якуб-Томаш Навакоўскі падтрымаў украінцаў



Польскі ветэран Арміі Краёвай і ўдзельнік Варшаўскага паўстання Якуб-Томаш Навакоўскі падтрымаў украінцаў і нават праспяваў украінскія песні.

„Звяртаюся да вас, дарагі і гераічны народ, які так адважна змагаецца за сваю зямлю і незалежнасць супраць варварскага расійскага ўварвання. Трымайцеся ў сваёй гераічнай барацьбе так, як мы гэта рабілі ў часы нямецкай і савецкай акупацыі”, — сказаў ён.

Падобныя крокі маюць глыбокі сімвалізм, бо 80 гадоў таму адносіны паміж украінскім і польскім народамі былі зусім не такія добрыя, як цяпер. Паміж імі існаваў моцны антаганізм, які меў у тым ліку і трагічныя наступствы. Але час і сумеснае супрацьстаянне агульным выклікам залечвае гістарычныя раны – піша тэлеграм-канал “Наша Ніва”.