Польскія асвятляльныя мачты абстралялі з Беларусі



Асвятляльныя мачты, устаноўленыя польскімі жаўнерамі ў раёне Цярэспаля, былі абстраляны з пнеўматычнай зброі з тэрыторыі Беларусі.

Мачты ўсталявалі польскія вайскоўцы дзеля таго, каб лепей кантраляваць дзяржаўную мяжу з Беларуссю, адкуль штоночы ладзяцца спробы штурму і прарыву ў Еўразвяз.

Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак назваў абстрэл ліхтароў на польска-беларускай мяжы „правакацыяй беларускіх службаў”. Ён ацаніў гэтыя дзеянні як непрымальныя і заявіў, што ў міністэрства абароны выклічуць аташэ абароны Беларусі для тлумачэння інцыдэнту.