Польскія літаратуразнаўцы патрабуюць вызвалення Аляксандра Фядуты



Вызвалення Аляксандра Фядуты патрабуюць польскія літаратуразнаўцы.

Фота: ілюстрацыя Аліны Кугушавай, team29.org

Польскія літаратуразнаўцы выступілі з адмысловым зваротам, пад якім падпісаліся больш за 40 чалавек, паведамляе pen-centre.by.

«Мы былі абураныя, калі даведаліся пра незаконны арышт спецслужбамі Беларусі на тэрыторыі замежнай дзяржавы па ілжывым абвінавачванні нашага калегі і паплечніка, беларускага навукоўца-літаратуразнаўцы, доктара габілітаванага Аляксандра Фядуты. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення яго з турмы», — гаворыцца ў звароце.