Польскія медыкі просяць у МУС доступу ў зону надзвычайнага становішча



21 медык падпісаў заяву, якую накіравалі міністру ўнутраных спраў Польшчы. Яны просяць даць магчымасць уезду медыкам у зону надзвычайнага становішча пры польска-беларускай мяжы. На думку медыкаў, закон аб надзвычайным становішчы гэта дазваляе, а іх прафесія да гэтага абавязвае.

Медыкі адзначаюць, што стаяць у баку ад палітычных аспектаў крызісу.

Цягам апошніх дзён стала вядома пра 4 смерці ў прыгранічнай паласе па польскім баку. У мінулую нядзелю паліцыя пацвердзіла смерць 3 чалавек. Прычынай смерці мужчын ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў стала выхаладжэнне арганізму. У ноч з чацвярга на пятніцу стала вядома пра чарговую смерць грамадзяніна Іраку, знойдзенага таксама ў прыгранічнай паласе па польскім баку мяжы.

Беларускае Радыё Рацыя

Foto: PAP/Artur Reszko