Польскія мытнікі затрымалі вайсковае абсталяванне



Генератары і рэгулятары напружання, якія выкарыстоўваюць, між іншым, у танках, затрымалі мытнікі на польска-беларускай мяжы. На памежным пераходзе Баброўнікі – Пяшчатка польскія функцыянеры затрымалі грамадзяніна Беларусі, які правозіў 10 адзінак  вайсковага абсталявання.

Кажа прэс-сакратар беластоцкага аддзела Мытнай службы Мацей Чарнэцкі:

– Падазрэнне мытнікаў з Баброўнікаў выклікала 10 прылад, якія ў час мытнага кантролю задэклараваў 44-гадовы кіроўца беларускага грузавіка. У выніку пільнага дагляду і праверкі высветлілася, што гэтыя прылады з’яўляюцца элементамі баявых машын, на абарот якімі патрэбны спецыяльныя дазволы.

Супраць кіроўцы грузавіка Мытная служба пачала справу, якую вядзе Беластоцкая акруговая пракуратура разам з Агенцтвам унутранай бяспекі.

sluzba_celna_12

sluzba_celna_1

sluzba_celna

За абарот таварамі, якія маюць стратэгічнае значэнне для бяспекі дзяржавы, без дазволу пагражае пакаранне ад аднаго да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: Podlaska Służba Celna