Польскія мытнікі знайшлі кантрабандныя цыгарэты ў цягніку з Беларусі



Нелегальны груз схавалі пад драўлянымі палетамі.

28 лістапада супрацоўнікі мытні ў Малашэвічах праверылі грузавы цягнік, які прыбыў з Беларусі, і ў адным з вагонаў знайшлі цыгарэты. 12,8 тысяч пачкаў цыгарэт былі схаваныя пад драўнянымі палетамі, паведамляе польская мытня.