Польскія памежнікі затрымалі групу з 14 мігрантаў



У панядзелак мяжу Польшчы з боку Беларусі парушылі 17 мігрантаў.

Як паведамляе Памежная ахова суседняй краіны, у раёне Нарэўкі былі затрыманыя 14 чалавек. Група мігрантаў перарэзала драцяную загароду і перайшла на польскі бок. Былі затрыманыя 11 грамадзян Ірана, два грамадзяніна Лівана і адзін — Сірыі.

Яшчэ тры грамадзяніны Ганы былі затрыманыя памежнікамі ў раёне Чарамшы.

Паводле reform.by.

[manual_related_posts]