Польскія сенатары з трохдзённым візітам у Гарадзенскай вобласці
Год таму
Польская асветніцкая арганізацыя Polskа Macierz Szkolnа адкрыла новыя класы ў Гародні. Іх наведала дэлегацыя польскага Сената.
Старшыня сенацкага камітэту па пытаннях польскай дыяспары і кантактам з палякамі за мяжой Казімеж Міхал Уяздоўскі падкрэсліў, што адкрыццё новых класаў для вывучэння польскай мовы – гэта важная інвестыцыя.
“Паўстала чарговая прастора, пры дапамозе якой можна вывучаць польскую мову, падтрымліваць кантакты з польскай культурай”, – адзначыў ён.
Дэлегацыя Сената Польшчы таксама наведала іншыя грамадскія школы, якія дзейнічаюць пры філіялах Саюза палякаў Беларусі ў Гародні і Ваўкавыску. Навучэнцам перадалі некалькі сотняў калядных пасылак.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: f