Польскія татары спаборнічаюць у стральбе з лука



Ля Беластока пачаліся міжнародныя спаборніцтвы ў верхавай стральбе з лука польскіх татараў. Мерапрыемства праходзіць сёння і заўтра ў Музеі народнай культуры.

У сёлетняй імпрэзе прымае ўдзел 25 асоб з Польшчы. Яны на працягу двух дзён імпрэзы будуць спаборнічаць ў двух турах – карэйскім і венгерскім, кажа адзін з арганізатараў Матэвуш Герым.

– Спаборніцтва патрабуе тэхнічнай падрыхтоўкі для стральбы ў розных кірунках. У нядзелю разыграем карэйскі тур. Гэта гістарычны конкурс, звязаны з трэнінгамі, якія праводзілі ў 18 стагоддзі карэйскія лучнікі.

Апрача спартыўных спаборніцтваў, адбудуцца таксама відовішчныя дэманстрацыі татарскіх атрадаў. У час мерапыемства гледачы змогуць пасмакаваць  татарскую кухню. У Музеі народнай культуры праходзіць таксама шосты Фестываль татарскай культуры.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток