Польскія вучні не вернуцца ў школу перад вакацыямі



„Вучні перад вакацыямі ў школу ўжо не вернуцца”, – сказаў у панядзелак міністр адукацыі Польшчы Дарыюш Пянткоўскі. Завочнае навучанне прадоўжыцца да 26 чэрвеня. Невядома, як будзе выглядаць адукацыя ў верасні. Па ўзгадненні з міністрам аховы здароўя мы вырашылі, што да 26 чэрвеня будзе весціся дыстанцыйнае навучанне „, – сказаў Дарыюш Пянткоўскі.

З 8 па 29 чэрвеня ў сярэдняй школе пройдуць выпускныя экзамены, а ў пачатковых школах 16-18 чэрвеня – экзамены для васьмікласнікаў. Гэта будуць вольныя дні ад выкладання, таксама на дыстанцыйнай сістэме. Да гэтага дадаецца свята Божага Цела, таму будзе некалькі выходных, і не трэба будзе аднаўляць школьныя заняткі.

Беларускае Радыё Рацыя

Fot. Fotolia.com