Пра драўляную забудовы размаўлялі ў Падляшскім музеі народнай культуры



Ці мае традыцыйнае драўлянае будаўніцтва шанец на развіццё на Падляшшы? Старыя драўляныя будынкі павінны ахоўваць толькі скансэны ці таксама прыватныя ўласнікі? На гэтыя ды іншыя пытанні шукалі адказу ўдзельнікі канферэнцыі ў Падляшскім музеі народнай культуры пад Беластокам. Добрым прыкладам захавання традыцыі ёсць падляшская вёска Сацы, што разам з Трасцянкай і Пухламі стварае гэтак званую Краіну адкрытых ваканіцаў.

Гаворыць удзельніцы канферэнцыі і жыхарка Сацоў Тамара Ляшчынская:

– Я і солтыі, і радная ў гміне. Я хаджу па хатах, назіраю і затым намаўляю людзей. Сёлета ў нас першая ўзнагарода і другая таксама. Людзі стараюцца дамы аздабляць, каб вёска была харошая.

Штогод уласнікі драўляных пабудоваў з Сацоў займаюць высокія месцы ў конкурсе Маршалкоўскай управы на найлепш захаваны драўляны будынак на Падляшшы. Сёлета таксама першае і другое месца атрымалі жыхары Сацоў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя