Пра страты расейскага войска



56-ы дзень вайны. Генштаб Украіны інфармуе, што агульныя страты ў асабовым складзе расейскага войска склалі прыблізна 20 900 чалавек.

Публіцыст з Кіева Паўло Зуб’юк заўважае, што як правіла ў агульныя страты праціўніка залічваюцца не толькі ліквідаваныя жаўнеры.

– Шмат хто не разумее публічных спікераў. Думаюць, што гэтыя агульныя страты – гэта тыя расейскія жаўнеры, якіх забілі. А насамрэч туды ўлічваюцца ўсе параненыя і палонныя. Калі гэтая лічба раскручваецца, то яна, канешне, уздымае баявы дух, але трэба разумець, што наш Генштаб кажа, што гэта агульныя страты менавіта жывой сілы расейскага войска.

Таксама паводле ўкраінскага Генштабу, расейскае войска страціла болей за 800 танкаў, болей за 2000 браняваных машынаў і паўтары сотні верталётаў.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя