Праграма сацыяльнай падтрымкі «Сям’я 500 плюс»



З 15 сакавіка ў некаторых мясцовых асяродках сацыяльнай дапамогі ў Польшчы можна атрымаць фармуляры праграмы «Сям’я 500 плюс». Заяўкі прымаюць з 1 красавіка, але, як кажа кіраўнік гміннага асяродка сацыяльнай дапамогі ў Дубічах Царкоўных Марыя Петрычук, ужо цяпер можна прыйсці і даведацца як правільна запоўніць усе старонкі заяўкі. Фармуляры і інструкцыю можна спампаваць таксама з афіцыйнага сайта гміны, дадае Марыя Петрычук:

– На нашай інтэрнэт-старонцы і на сайце гміны ёсць уся неабходная інфармацыя.  І тыя, хто запоўніць фармуляр, магчыма ўжо ў другой палове красавіка атрымаюць выплаты.

У межах праграмы «Сям’я 500 плюс» на другое і чарговае дзіця польская дзяржава заплаціць штомесяц 500 злотых. Грошы на першае дзіця атрымаюць таксама незаможныя сем’і, у якіх даход на адну асобу не перавышае 800 злотых. У гміне Дубічы Царкоўныя дапамогу з боку дзяржавы атрымаюць бацькі ста трыццаці дзяцей.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Дубічы Царкоўныя