Прайшла „Бельская мадэльная маёўка”



У Бельску Падляшскім у выходныя прайшоў конкурс і выстава кардонных мадэляў „Бельская мадэльная маёўка”. Сёлета можна было пабачыць 517 мадэляў, якія прывезлі з усёй Польшчы, Беларусі, Украіны, Расеі, Латвіі ды Літвы.

„На гэты раз вядучай тэмай быў верасень 1939 году”, – кажа старшыня бельскай мадэльнай групы „Кардонны тур” Хрыстафор Гліва, што з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства:

– Як раз 80-я гадавіна. Мадэлісты вырашылі прыгадаць пра тыя падзеі. Мадэлі танкаў зрабілі пачаткоўцы і старэйшыя ўдзельнікі, самалётаў трохі менш, што мяне трохі здзіўляе, бо іх прасцей рабіць.

„Бельская мадэльная маёўка” – адзінае такое мерапрыемства ў гэтай частцы Польшчы.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя