Падчас “Дзён Крынак” яўрэі танцавалі з арабамі



На Дні Крынак у горад прыехала вялікая колькасць гасцей, якіх чакалі спартовыя гульні і спаборніцтвы. Для аматараў рэгіянальнай музыкі зайграў гурт „Прымакі” з Міхалова, а таксама гурт „Njole”, які грае клезмерскую музыку:

– Калі ў адным коле танцуюць яўрэі з арабамі, таму ў нас і вайны няма і не будзе, калі гэтыя культуры будуць сябраваць. Такія фестывалі, дзе прадстаўляюць свае культурныя каштоўнасці, настрой радасці і добразычлівасці да іншых нацыянальнасцяў.

Пасля афіцыйнага адкрыцця мерапрыемства, бургамістр Крынак уручыў  ўзнагароды ўдзельнікам спартовых гульняў, якія адбываліся на працягу тыдня.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя