Прайшоў летнік для беластоцкіх беларускамоўных дзетак



Прайшоў летнік для беластоцкіх беларускамоўных дзетак. Друга- і трэцякласнікі, якія вучаць беларускую мову ў пачатковай школе №4 у Беластоку, правялі тыдзень на аграсядзібе ў Новым Ляўкове у межах этнаграфічнага летніка «Я нарадзіўся тут». Кажуць удзельнікі мерапрыемства, зладжанага беластоцкім Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА”:

Мы вучым беларускія песні. Хадзілі на шпацыры ў лес.

Я нават не ведаю, што тут найлепшае, бо ўсё вельмі файнае.

Мне найбольш цікава было рысаваць рысункі.

Мне вельмі падабалася, як мы рабілі кветкі. Мне шкада, то я больш не буду тут на летніку, бо праз год я буду ў старэйшай групе.

У канцы чэрвеня ў Гайнаўцы пройдзе летнік для старэйшых дзетак. Летнікі ладзяцца з 2004 года ў розных рэгіёнах Беласточчыны, дзе жывуць карэнныя беларусы.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара