Працягваецца прыём заявак на літаратурны конкурс імя Веслава Казанецкага



Працягваецца прыём заявак на 30 конкурс Літаратурнай узнагароды прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанецкага. Узнагароды будуць уручаныя за найлепшую кнігу 2020 года і паэтычны дэбют. Прыём заявак працягнецца да канца снежня.

Асаблівасцю ўзнагароды з’яўляецца тое, што яна ўручаецца аўтарам, звязаным з Беластокам і рэгіёнам у літаратурным сэнсе або фізічным. У мінулыя гады сярод адзначаных былі і падляшскія беларусы. Так, у 2012 годзе сярод намінантаў быў Міхась Андрасюк за кнігу “Белы конь” у перакладзе на польскую мову. У 2018 адным з лаўрэатаў была Міра Лукша, якую адзначылі за творчы даробак з асаблівай увагай да кнігі “Rodosłów”.

Беларускае Радыё Рацыя

fot. Joanna Szubzda