Праваслаўнае брацтва ў Бельску адзначае 10-годдзе



Святкаванні 10-годдзя дзейнасці бельскага аддзялення праваслаўнага брацтва св. Кірылы і Мяфодзія пачаліся з малітвы ў бельскай Міхайлаўскай царкве. Афіцыйная частка ды юбілейны канцэрт прайшлі ў Бельскім доме культуры.

“Аб’яднаў нас айцец Юры Багацэвіч”, – кажа старшыня бельскага брацтва Юры Малешэўскі

– Само тое, што брацтва з’явілася ў Бельску – гэта поспех. Людзі не адчувалі патрэбы, каб брацтва было. Прыйшоў такі час, айцец Георгі знайшоў такіх людзей, якія былі зацікаўлены. Спачатку паўстала брацтва Бельскай іконы Божай Маці. У 2007 годзе беластоцкае брацтва Кірыла і Міфодзія ўзяло нас пад сваё крыло і мы сталі аддзелам у Бельску Падляшскім.

У юбілейным святкавані прыняў удзел Мітрапаліт Варшаўскі і ўсея Польшчы Сава ды старшыня галоўнага праўлення брацтва св. Кірылы і Мяфодзія Васіль Піўнік.

Бельскае брацтва актыўна ўдзельнічае ў жыцці горада, ладзяцца шматлікія паломніцтва. Стварыўся хор „Брацтва” ды выдаецца квартальны часопіс „Кірыліца”.

 

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя