Праваслаўная царква Літвы просіць Маскоўскі Патрыярхат аб самастойным статусе



Мітрапаліт Віленскі і Літоўскі Інакенцій звярнуўся ў Маскоўскі Патрыярхат з просьбай надаць Літоўскай Праваслаўнай Царкве статус самастойнай Царквы, паведамляе DELFI.

Як заявіла ў суботу Літоўская праваслаўная царква, гаворка ідзе пра асаблівы статус Царквы, блізкі да аўтаноміі. Інакенцій назваў зварот у Маскоўскі Патрыярхат гістарычнай падзеяй. Зараз самастойнымі з’яўляюцца Праваслаўныя Царквы ў Латвіі, Эстоніі і Малдове, а таксама Руская Праваслаўная Царква за межамі Расеі.

Просьба Інакенція была прынятая да разгляду Свяшчэнным Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы, які 27 траўня пастанавіў сфармаваць адпаведную камісію для вырашэння пытання. Па словах мітрапаліта, гэта адпавядала б статусу Праваслаўнай царквы ў Літве ў цяперашняй сітуацыі, бо і сёння ўсе рашэнні яе кіраўніцтва прымае самастойна.

[manual_related_posts]