Праваслаўныя адсвяткуюць Раство Хрыстова



Праваслаўныя вернікі рыхтуюцца сустрэць адно з галоўных царкоўных святаў – Раство Хрыстова. Падрыхтоўчы перыяд саракадзённага посту завяршае Святы вечар званы куццёй.

dsc05386

На куццю храмы, святары і вернікі рыхтуюцца да ўрачыстай службы – усяночнай.

Для большасці праваслаўных вельмі важная прысутнасць у царкве на святочнай літургіі, кажа Павал Лазук з Гарасімаўцаў:

– Прыгадваю, як маці прыводзіла ў царкву. Вы можаце ўявіць, што на Раство не змяшчаліся ўсе людзі. Мароз 20-25 градусаў, а з царквы пара ідзе. Людзі стаялі адзін да аднаго ад алтара да дзвярэй, якія не зачыняліся.  

Цяпер невялікай парафіі ў Ячне патрабуюцца сродкі на рамонт купалу царквы. У збор сродкаў уключылася група мясцовай моладзі, якая вырашыла калядаваць па сакольскіх вёсках. Усе ахвяраванні будуць прызначаны на рамонт праваслаўнай святыні ў Ячне.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя