Праваслаўныя адзначаюць Дзень Пятра і Паўла



Праваслаўныя вернікі адзначаюць Дзень святых пакутнікаў Пятра і Паўла.

Кажа настаяцель царквы Святых пакутнікаў Пятра і Паўла ў Райску Яраслаў Годун:

– Гэтае свята ядночыць гэтых двух апосталаў. Пётр быў рыбаком, быў пакліканы ісці за Хрыстом. Апостала Паўла, які спачатку пераследаваў хрысціянства, Бог навярнуў да служэння Хрысту.

У хрысціянскай традыцыі святыя Пётр і Павел лічацца найвышэйшымі сярод апосталаў.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара