Праваслаўныя адзначаюць Стары Новы год



13 снежня апошні дзень старога года паводле юліянскага каляндара. У Беластоку, Бельску-Падляшскім ды Гайнаўцы праваслаўныя будуць сустракаць Стары Новы год.

На Падляшшы гэты дзень называлі па-рознаму: Гагатуха, Багаты вечар і Шчодры вечар. Існавала традыцыя варажэння і  гэтак званых “фокусаў”:

– Высыпалі калісьці пяском і саломай сцежкі хлопцы да дзяўчат праз вуліцу ў сёлах.

– Хлопец да дзяўчыны ходзіць, бяруць попел і высыпаюць сцяжынку ад хаты да хаты – такія жарты ўсе рабілі.

– Дзяўчаты варажылі ці выйдуць замуж.

– Брамкі скідалі, заносілі да суседзяў.

– Сярод дарогі выстаўлялі, цяпер гэта ўжо не палічылі б „фокусам”, а злачынствам.

Традыцыйна з варажэннем і „фокусамі” будуць святкаваць у Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку. Супрацоўнікі ўстановы разам з мясцовымі фальклорнымі калектывамі арганізуюць „Багаты вечар”.

Беларускае Радыё Рацыя