Праваслаўныя Бельска пакланіліся Плашчаніцы
У Вялікую пятніцу шмат праваслаўных вернікаў у Бельску Падляшскім на ўрачыстае ўнясенне Плашчаніцы прыходзіць у Васкрасенскую царкву. Тут прынята ў час хроснага ходу пераносіць Плашчаніцу над сабранымі. “Літургічна мы ўвайшлі ўжо ў Вялікую суботу,” – кажа настаяцель Васкрасенскай царквы ў Бельску Падляшскім айцец Андрэй Мінько:
– «Сия Суббота есть преблагословенная» – так спяваюць у царкве. Гэта дзіўны дзень: яшчэ смутны, поўны жалобы, але разам з тым радасны. Бо ўжо свяцім Пасху, спяваем трапар, узгадваем Уваскрасенне Госпада з мёртвых.
З Пасхі – ежы, якая асвячаецца ў Вялікую суботу, вернікі пачынаюць святочнае велікоднае снеданне. Абавязкова мусіць быць яйка.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск
Фота аўтара
