Праваслаўныя вернікі адзначаюць Пакрова Прасвятой Багародзіцы



Свята інакш называнае проста Пакровы, асабліва адзначаецца ў царкве што ў Вольцы Выганоўскай – на Бельшчыне.

Наш карэспандэнт сустрэў там вернікаў, якія ў гэты дзень накіраваліся ў мясцовы храм св. Арханёла Міхаіла ды распавялі пра важнасць гэтага свята:

– Гэта наш прыход. Храмавае свята. Маці Божая – то і нашая маці таксама. Яна ўратавала людзей і нас можа ўратуе, як памолімся.

– Маем абраз Пакрову і святкуем яго.

– Яна заўсёды была. Яна маці Ісуса Хрыста. Трэба шанаваць яе. Найважнейшая асоба. І мы прыехалі сюды на свята.

У волянскай царкве знаходзяцца таксама асабліва шанаваныя іконы – Божае Маці «Знак» ды Пакровы Божае Маці.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара