Праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Казанскай іконы Божай Маці



Праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Казанскай іконы Божай Маці. Гэты дзень святкуюць між іншым і жыхары Грэдэляў ды навакольных вёсак. У лесе непадалёк вёскі знаходзіцца пабудаваная ў 1993 годзе самімі жыхарамі капліца св. Юрыя.

«Адным з дзён, якія тут асабліва адзначаем, з’яўяляецца гэтае свята, паколькі маем тут ікону Казанскай Божай Маці», – кажуць мясцовыя вернікі:

– Ікона Казанскай Божай Маці добрая лекарка. Яна шмат людзей выратавала, хто да яе прыходзіў з верай.

– Свая каплічка, крыніца. Прыходзім папрасіць міласці, здароўя, міру. 

– Гэта традыцыя. Мы сюды прыходзім нават калі службы няма.

Паводле мясцовых паданняў з міжваеннага часу, вада з крыніцы, што пры грэдэлеўскай капліцы, аздаравіла невідушчага жыхара мясцовасці – Гаўрыіла. Месца хутка стала мэтай частых пільгрымак вернікаў.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара