Праваслаўныя вернікі ўшаноўваюць святога Яна Хрысціцеля



На 11 верасня прыпадае свята Усячэння галавы гэтага святога.

Гэты дзень асабліва адзначаецца ў Шчытах-Дзенцялове на Падляшшы, дзе і знаходзіцца царква ў гонар святога Яна Хрысціцеля.

Пра свята распавядаюць прыхаджане гэтай царквы:

— Наша царква пад вызваннем Яна Хрысціцеля і ён панёс такую смерць за праўду сваю. Для нас гэта вельмі важна.

— У нашай царкве адзіная плашчанініца Яна Хрысціцеля на ўсю Польшчу

Ён Ісуса Хрыста нават хрысціў сваёй вадой. Мы мусім прыехаць, проста трэба памаліцца, схіліцца перад галавой Яна Хрысіціцеля.

Падчас святкаванняў таксама будзе асвечаны новы крыж у гонар іерархаў праваслаўнай царквы ў Польшчы.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя