Прэм’ер-міністр Польшчы прывёз у Беласток грант



Чарговы ўрадавы візіт у Беласток і чарговыя сродкі для ўніверсітэта. На ўрачыстай інаўгурацыі акадэмічнага года Медычнага ўніверсітэта ў Беластоку прысутнічалі прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі і міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі.

У час афіцыйнай урачыстасці ў Падляшскай оперы і філармоніі, дзе праходзіла інаўгурацыя, пахвалілі беластоцкіх медыкаў і заявілі пра фінансавую падтрымку.

Старшыня Рады міністраў Тадэвуш Маравецкі:

– З вялікай прыемнасцю хачу паведаміць, што з бюджэту Польскай дзяржавы на цэнтр даследванняў выдзелены грант у памеры 50 мільёнаў злотых. Сродкі прызначаны на даследванні ў сферы штучнага розуму і яго прымяненне ў медыцыне. Напэўна гэта адзіны ў Польшчы ўніверсітэт, які атрымаў грант „Гарызонт 2220″.

Міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі:

– Гэта азначае, што даследчыкі-дактаранты з усяго свету, з Еўропы, будуць прыязджаць сюды, у гэты ўніверсітэт, вучыцца ў фантастытчным навуковым асяроддзі.

Медычны ўніверсітэт у Беластоку таксама атрымаў з бюджэту Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі больш за 35 мільёнаў злотых. Гэта сродкі з агульнага бюджэту – 3 мілярдаў злотых, створанага ў выніку рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі, у якім 2 мільярды прадугледжаны для рэгіянальных універсітэтаў.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя